Вусны - слодыч спелай вiшнi
Ці выяву мроі,
Ўчора я сустрэў каханне -
Юнае, жывое.
Зелянелі зоры-вочы
Полымем вясны,
Вабіў тонкі стан дзявочы,
Абяцаў мне сны.
Над вачамі - крылы-бровы,
Як грака крыло,
Клікалі на луг шаўковы
Ў поле, за сяло.
Вусны - слодыч спелай вішні,
Зубак белых рад -
Сатварыў сам усявышні,
Як жыццю быў рад.
Усмешка ветлая вітала
На цнатлівым твары,
Валасоў рака хавала
Яе стану чары.
Анямеў я, не меў сілы
адарваці зрок,
Ды ўчуў я: "Любы, мілы!"
Нібы назнарок.
Мая казка, мая мроя,
лебядзіны спеў...
Сэрца выбрала другое, -
І знікла між дрэў!
Свидетельство о публикации №115021001436