Дарога, родная дарога...
Куды вядзеш ты Беларусь?
Да Бога, ці мо' ужо ад Бога?
Таго сказаць я не бярусь!
Як і таго, ці дойдзе кожны
Дарогай гэтаю да мэты.
У сэрцы водгук б'е трывожны
І страхам поўняцца сусветы.
Бяжы, бяжы мая дарога!
Заві, вядзі мяне дамоў,
Бо сціхне там душы трывога ,
Між родных вёсак і лясоў!
Свидетельство о публикации №115021011916