Семдзесят год без вайны!
Павыросталі сыны
І дзядамі сталі,
У калысцы цішыні
Мрояць дзеці мірна сны.
Коціць Шчара хвалі.
Пасярод рачулкі дот -
І таму ужо 70 год,
Як з яго стралялі.
Стаў для птушак ён сваім,
Каўкі ды вароны ў ім
Гнёзды збудавалі.
Дай Бог, каб вось так - заўжды
Птушкі лёталі сюды
І страху не зналі!
Каб быў мірным дня прыход,
Каб у шчасці жыў народ
Без вайны і далей!
Свидетельство о публикации №115021011428