Каб позiрк стрэу мяне лагодны
дык словы самі так цякуць,
што ці смяюся я, ці плачу, -
да твайго сэрца знойдуць пуць.
Іх не стрымаюць вёрсты, межы,
і нават - сіні акіян,
бо родны край ля Белавежы
для іх не прывід, не абман!
Той родны край ля вежы Белай -
ён сніцца вельмі часта мне,
раз іншы - песняю нясмелай
аб сэрцы роднай старане.
Яго я бачу раным рана,
калі там сонейка ўстае
і красіць хмарачкі барвяна,
як вусны сонныя твае.
Яго я сэрцам адчуваю
і нават - скуры аксамітам,
як мяне мовай ён люляе,
хаця ўжо напаўзабытай.
О, краю родны! Краю сіні!
Скажы мне, як цябе любіць,
каб у паўсюднай гора-плыні
цябе душою не забыць?
О, краю сіні! Краю родны!
Няхай цябе бяда міне!
Каб позірк стрэў мяне лагодны
у не чужой мне старане!
Свидетельство о публикации №115020712423