Беларусь
Мне душу гартавала продкаў нашых зямля
I яна частавала, чым багата была.
Ад бяды баранiла - я быў ёй як малы,
Беларусь – маё сэрца, мой кавалак душы.
Мне Радзiма дарыла шум вялiкiх бароў,
Цiхi лопат чароту, пах квiтнеўшых палёў.
I мяне надзялiла доугай стужкай шашы,
Беларусь – маё сэрца, мой кавалак душы.
Дах бацькоўскага дома, цёплы свет у акне,
І буслянка знаёма на высокім слупе,
I калодзеж паблізу, што зрабiлi, бацькi,
Беларусь – маё сэрца, мой кавалак душы.
У жыццi я пазнау многа сумных гадзiн,
І ніколі не быў мiж сваiх я адзiн.
Як бурлiвы струменьчык лёс мой будзе цячы,
Беларусь – маё сэрца, мой кавалак душы.
Як кавалачак шчасця праз жыцце я нясу,
Пах жiтнёвага хлеба у льняным рушнiку,
Гаспадыні мясілі хлеб у драўлянай дзяжы,
Беларусь – маё сэрца, мой кавалак душы.
Свидетельство о публикации №115020710068
Ирина Артюшевская 19.07.2023 23:13 Заявить о нарушении