Прывiтанне
Абяцаў табе пісаць, і вось – пішу.
Ува мне гарыць агонь у сотню свечак,
Але я ўсё роўна мерзну і дрыжу.
Што з майго агню, калі ён не патрэбны?
Гэта полымя – ужо не той Агонь!
Я хачу, каб ліўся смех твой чысты, срэбны, –
Свет адразу пацяплее ад яго.
Я хачу, каб ты не ведала адчаю,
У будзённых не загiнула баях.
Да тваёй душы сваю я далучаю:
Разам нам ужо не змерзнуць аніяк.
Ты прабач, што я з рашэннем так марудзіў,
Прызначэнне ўсё шукаў, уласны шлях.
Прыйдзе час, і нас з табой убачаць людзі
Ў небе птушкамі, ці кветкамі ў палях.
06.02.2015
Свидетельство о публикации №115020607545