Цiха жыве паэт

Радасць кудысьці збегла,
Радасці больш няма.
Вершы чытаю бегла,
Бо на душы – зіма.

Бачу радкі вачыма,
Толькі дарма гляджу:
Розум мой (малайчына!)
Пабудаваў мяжу.

Там, за мяжою сэнсу,
Іншы жыве паэт.
Ён да вышынь не рвецца,
Песні свае пяе.

Ён не злуецца ўпотай,
Ён не смяецца ўслед.
Проста сваёй работай
Ціха жыве паэт.

06.02.2015


Рецензии
Дзякуй за верш!..Радасць кудысьці збегла-гэта сапраўды, ці не? Калі сапраўды дык ты, Сярожка, яе толькі пакліч і будзе яна з табою і будзе ўсіх весяліць!З павагай

Людмила Шаблыко   17.02.2015 20:05     Заявить о нарушении
Настрой часта змяняецца, як надвор'е. Адсюль і вершы такія. Дзякуй, Людміла.

Вершы   27.02.2015 23:46   Заявить о нарушении