Сiнiя сны верасковыя

Сінія сны верасковыя,
мёд, саладзейшы за мары,
вочы дзяўчыны вясковае -
самыя дзейныя чары!

Самыя песьні напеўныя,
самыя светлыя сны,
стрэчы с табой неспадзеўныя
ў самым пачатку вясны.

Колькі яшчэ Бог адмерае
нам удваіх так прайсці,
яснае ці можа шэрае
шчасце каб людзям знайсці?

Возьмем усё, як сустрэнецца,
і на дарозе любой,
шчасце нікуды не дзенецца,
калі шукацьмем с табой!


Рецензии