Я убачыу цябе i аж горача стала

Я ўбачыў цябе - і... аж горача стала,
і рукі так млосна дрыжаць.
Як быццам мяне ты зусім не кахала,
І вучымся толькі кахаць.

Як быццам бы нам па сямнаццаць, не болей...,
Кроў б'ецца ў скроні, пульсуе наўскач,
Як, колісь у Тучы, ў роднай нам школе,
Я быў закаханы смаркач.

Эх, даў бы мне Бог павярнуць побег часу,
Каб звесці ў юнацтве  найпершыя дні!
Цябе адшукаў бы, павер мне! Адразу
Вачэй бы знайшоў прамяні!

Кахання такога не знаў і не будзе
Свет белы мо' болей і знаць!
А я так хацеў бы, каб ведалі людзі,
Як соладка гэтак кахаць!


Рецензии