Я дачка свайго народа
Я дачка свайго народа,
Дзіця рамонак, валошак, бяроз.
Звацца беларускай - узнагарода
Ад лёсу, зямлі і нябёс...
Я дыхаю водарам бэзу,
Чысцінёю блакітных азёр,
Старых замкаў белыя вежы
Хвалююць душэўны прастор...
Я слухаю клёкат бусла,
Любуюся жытам літым,
Злятаюць, ляцяць з вуснаў
Песьні над краем маім!
Люблю вёсак, сядзіб гасціннасць,
Веліч Мінска, яго прыгажосць,
Святло мовы, людскую сціпласць,
Купалля - размах, весялосць...
Я дачка свайго народа,
Дзіця рамонак, валошак, бяроз.
Звацца беларускай - узнагарода
Ад лёсу, зямлі і нябёс...
06.02.2015 г.
-----------------------
Картина Ядвиги Сенько "БЕЛОРУСОЧКА"
Свидетельство о публикации №115020610121