Трэба ведаць, калi спынiцца

Трэба ведаць, калі спыніцца:
Небяспечны азарту хмель.
Даражэй у руках сініца,
Чым за воблакам – журавель.

Крок зрабіў – пачакай хвіліну:
А ці трэба ісці далей?
Мог прыціснуць нагой расліну –
Не злачынства, але, але…

За табой назіраюць з неба:
З кім ты крочыш, куды ідзеш?
Свой маршрут добра ведаць трэба.
Не злачынства – сысці, але ж…

06.02.2015


Рецензии
І вось трымаю ў руках сініцу,
А плынь гадоў мудруе віражы,
Жар-птушка зноў,як і ўчора сніцца...
Няспынны час бяжыць...
бяжыць...
бяжыць....

Дзякуй Вам за параду і вершы!З цяплом,

Ядвига Довнар   08.11.2016 10:37     Заявить о нарушении
Вельмi прыемна.

Махнач Сергей Юрьевсын   03.06.2017 08:16   Заявить о нарушении