Бабка дзеда правучыла
-У санаторый я паеду,
Трэба ногі падлячыць,
Ды і сэрцайка баліць.-
Гнеў напаў тут на дзядулю,
Тыча бабцы пад нос дулю:
-Бач-ка,ногі ёй баляць?!
Хочаш проста пагуляць!
Вунь па лесе як гайсала!
Можа хахаля займала?!
Калі мною даражыш-
Нікуды не пабяжыш!!!
Ходзіць бабка ў дурмане,
Бо пуцёўка ўжо ў кармане.
Як жа дзеда ахмурыць?
-Трэба дзеда напаіць!-
А сама слязу пускае:
-Што ж за долечка такая?
Мне пуцёўку не даюць,
А ў бальнічачку кладуць.
Што ж,прышлось змірыцца дзеду.
-У бальніцу я паеду,
Ты ж ,дзядуля,тут красуйся,
З алкашамі не тусуйся,
Гаспадарку глядзі,хату,
Прэч з вачэй гані Агату.
Я прыеду,разбяруся,
Што не так-дык развядуся!-
-Ну,бабулька,не турбуйся,
Едзь лячыся,не хвалюйся.-
Бабка добра адпачыла,
Свайго дзеда правучыла.
Не прышлося каб ілгаць-
Трэба была давяраць!
Свидетельство о публикации №115020408049