Мне шчасця большага не трэба...

Чым бліжай час нашае стрэчы,-
Тым болей на душы цяпла,
Бо момант кожны, так... дарэчы -
Хачу каб ты са мной была!

Хачу каб на жыццёвым полі
Паўсталі б мы плячом к плячу,
Каб ты не плакала ніколі,
І больш нічога не хачу!

Хачу каб ты мяне чакала
У ранку, ў вечар і ўначы!
І каб надзейна зберагала
Ад шчасця нашага ключы!

Хачу цябе падняць пад неба,
Каб не дастаў нас плётак бруд.
Мне шчасця большага не трэба,
Як чуць тваё: "Я, родны, тут!"


Рецензии