Вее ветрык с поля...
Ды на белы гай.
Ой! Ты мая доля -
Ўсё не забывай!
Бо помню хвілінку,
Помню кожны час,
Помню я дзяўчынку,
Што жыла між нас.
Вее ветрык з гаю,
Хваляй жыта гоніць.
Мяне абдымае,
І яе палоніць.
Помню я хвілінку,
Помню кожны час,
Помню я дзяучынку,
Што сустрэў якраз.
У небе аблачынкі,
Чараты на Шчары
Помняць смех дзяучынкі,
Помняць нашы мары.
Помнім мы хвілінкі
Помнім кожны час
Звонкі смех дзяўчынкі,
Шчасця светлы сказ.
Лёгка сэрца б'ецца
У малахіт вачэй.
Знаю адзавецца
аксаміт начэй!
Свидетельство о публикации №115020411516