Хатынь

Чаму вайна згубіла столькі люду,
Навошта ім дазволіла памерць?
З мальбой апошняй быў забіты люта
Салдат, адпраўлены на смерць.
Пакуты, боль і сэрца ў далоні…
Як можна столькі жахаў вынасіць?!
Што калі маці сына пахароніць,
Навошта ёй тады на свеце жыць?!
Заслана неба хмарамі сто тыдняў,
Хатынь, наўкол клубіцца едкі дым.
Чаму вайна не згубіць гэтых злыдняў,
Чаму зямлі ты роднай стаў чужым?!
Дакуль слязьмі гарачымі давіцца,
Навошта міліёнам паміраць
Бабульцы прад іконаю маліцца
І смерці непазбежна ўсім чакаць.
Навошта сонейка не свеціць на палеткі,
А хлебароб не сее ў полі жыта,
Што давялося перанесці дзеткам…
Чаму жыццё ў магілы іх зарыта?
Устану на калені прад усімі
І ўзмалюсь каб не было вайны.
Няхай салдаты вернуцца жывымі,
К радзіме-маці вернуцца сыны.
Няхай цяплом сагрэецца планета,
Няхай зальюцца песняй салаўі
І будзе Мір і яркі промень света
І толькі радасць, толькі шчасце
На Зямлі!


Рецензии