Мы пойдзем у абдымку да ракi
Як толькi дзень пачне выходзiць з ночы.
Я, не знiмаючы з твайго пляча рукi,
Вазьму i - проста падзiулюся у вочы.
Твае. Знаемыя, каханыя. Твае.
Каб прыгажосцю любай наталiцца.
- Глядзi, каханая, як сонейка устае
З тумана, што над рэчкаю клубiцца.
Глядзi, каханая, пакуль яно яшчэ
Не устала. Нiзка-нiзка над ракою.
Ну, што ты, любая? Так сонейка пячэ?
Я пацалункам боль твой супакою.
Твой боль суцiшу пацалункамi я. I -
Я вуснау смак вiшневы пакаштую.
А, чуеш, ластаука мая, як салауi
Табе спяваюць? Я, таксама, чую.
А вунь, глядзi, глядзi, Наталка - жаурукi!
Яшчэ iмгненне - новы дзень пачнецца.
З твайго пляча я не знiму сваей рукi.
У маiм сэрцы - б'ецца твае сэрца...
Свидетельство о публикации №115020308154
Лариса Геращенко 19.12.2015 12:59 Заявить о нарушении