Мера
Ці то есці,ці то піць.
Зранку добра ўсім паснедаць-
Потым зменшыць апетыт.
Але як пазнаеш тое,
Дзе ў мерцы будзе край?
Шмат цудоўных ёсць напояў-
Знай,па густу выбірай.
П'ем ахвотна мы гарэлку,
Сябе зводзячы ў зман.
Вусны смягнуць,вочы меркнуць,
У галаве адзін дурман.
Смачны вельмі свежанінка
І духмяны шашлычок!
Выгінаецца аж спінка,
А рукою "чок"ды"чок"!
І віно ракою льецца,
Тут цукеркі,шакалад...
Сэрца радасна заб'ецца-
Потым сам сабе не рад.
Віно кінуў і гарэлку,
Піва піць ужо пачаў:
-Можа тут пазнаеш мерку?-
Ды жывот расці пачаў!
Узвышаецца гарою,
Як"курган славы"ляжыць,
Над"загінуўшым героем"
Быццам помнікам стаіць!
Да,патрэбна ведаць меру
І ў ежы,і ў піцці-
Зноўку станеш піяннерам
І сэнс знойдзеш у жыцці!
Свидетельство о публикации №115020307989