Няхай душа надзеяй ажыве!
І сам не ведаю трывога скуль ідзе.
Сціскае сэрца....І Радзіма зноў далёка...
І зноў не бачу я, куды мой шлях вядзе.
І прападае вера і надзея,
Што ўсe трывогі скончацца - О'кей!
Адно твой позірк маё сэрца грэе
І гоіць раны ад чужых падзей.
Бо беражэш мяне ты ад трывогі,
Ад злых людзей і рознае бяды.
Я за табой стаю, твае абняўшы ногі!
Бо абаронай стала замест мамы ты!
Дык не спяшай прапасці з інтэрнэту,
Няхай душа надзеяй ажыве!
А за паслугу паратунку гэту -
Аддзячу срэбрам валасоў на галаве!
Свидетельство о публикации №115020306565