Муравейчык на кветцы

Сядзiць на квецы муравейчык –
Няхай ад працы адпачне.
Калыша кветку цёплы ветрык…
«Сябры працуюць, а я – не!

Цалую жоўтую галоўку,
Ляпёсткi белыя лiчу…
Нажаль, няма з сабой алоўку,
Партрэт я заўтра напiшу…

Навек на кветцы застануся!
Цудоўна кветачка мая!
Я ў муравейнiк не вярнуся,
Не дачакаецца сям'я!»

Не ведаў бедны муравейчык,
Што без сям'i загiне ён!
Што не квiтнее кветка вечна…
Схапiў пыльцы – спяшайся ў дом!

Твой муравейнiк – храм прыгожы,
Усё прадумана ў iм:
Прыемна тут у дзень пагожы,
Тут правядзеш ты многа зiм...

А працаваць ты не лянiся,
З усходам сонейка бяжы:
Працуй, будуй, цягнi - круцiся!
Сваей сям'ёю даражы!


                07. 2005



 


Рецензии
Так. Муравейкі такія працаўнікі! І робяць усё дзеля сваёй сям'і!

Светлана Чарная 2   28.01.2016 15:01     Заявить о нарушении
Так, Светачка, людям ёсць чаму павучыцца: парадак у свеце жывёл - добры прыклад!
Дзякуй за водгук!

Галина Харитоненко Анкута   28.01.2016 19:19   Заявить о нарушении