Мой час... Виктор Любецкий
Виктор Любецкий
Казалі мне, што час ідзе,
А я, бы дрэва нерухомае.
Мо справа ўся ў барадзе,
І шчасце наша выпадковае.
Ды не, шукаю свой аплот,
Галінкі кратаю кахаючы.
У апоўнач бачу рыжы кот
Глядзіць на зоркі не міргаючы.
Усё будзе лепш, а можа і не,
Надзея гэта вельмі цьмяная,
Ды бачу колер на сцяне,
Паветра нюхаю духмянае.
Навошта дзень і ноч карпець
Бяз сэнса, сэрца ледзь трывае.
Лепш будзем на жыццё глядзець
Пакуль душа яшчэ жывая.
30.01.2015
© Copyright: Виктор Любецкий, 2015
Свидетельство о публикации №115013004311
Свидетельство о публикации №115013005879