Литоука

           Літоўка


Над хвалькай дробнаю,імклівай
І асокай,што ўся ў расе,
Звісае голле вольх лянівых,-
Літоўка чэрвень тут пасе.
Туману ранішняга хмарку,
Не здужаў ветрык разагнаць.
Вясёлкі ў сонца промнях ,аркай,
Над плёсам сцішанным вісяць.
Ваду крануў рукой нявінна,
І мой пагляд упаў туды,
Дзе ў кветках уся,ішла дзяўчына
На самай роўнядзі вады.
І спрыт яе,і сіні вочы,
І твар,знаёмы мне такі,-
З ёй спатыкаўся ўжо аднойчы.
Мяне ты,мроя,не пакінь.
Пастава лебедзя і лоўкасць,
Бялесасць кос і тонкі стан,-
Гэта была сама Літоўка,
Што ўжо прыходзіла ў снах.
Той сон змяшаўся з чыстай явай.
Я ўтароплена глядзеў,
Як прыгажуня ўраз прапала,-
Толькі вянок плыў па вадзе.

Литоўка-возера у Наваградскім раене


Рецензии
Во!!!!!!
Даволі цікавы і прыемны верш... Але ж і з падкавыкай, бо, мяркую, не толькі я спачатку палічыў, што гаворка пойдзе пра літоўку, якою косяць... Ды й першыя радкі нагадвалі, што менавіта пра тое...
Не, калі так складаецца верш, што здаецца, што будзе пра іншае, гэта як раз вельмі добра!
Дзякуй Вам!

А вось яшчэ хачу спытацца (бо на самой справе я не так уж і добра валодаю мовай):
у Вас "І мой погляд упаў туды". Так. Толькі, калі не памыляюся, на мове гук "о" заўсёды пад націскам. А радок патрабуе націск на "я"... Магчыма, трэба, каб было "І мой пагляд упаў туды" альбо "І погляд мой упаў туды"

Калі ласка, не крыўдуйце. Магчыма (хутчэй заўсё, так і ёсць на самой справе) я проста зануда, і Ваш радок павінен аставацца, як ёсць....



Владимир Луцкер Кирткелэ   04.02.2016 16:29     Заявить о нарушении
вы маеце рацыю...я выправіў...дзякуй за добрыя словы!поспехаў у творчасці!

Владимир Гайдук   04.02.2016 17:35   Заявить о нарушении
На это произведение написано 5 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.

В субботу 22 февраля состоится мероприятие загородного литературного клуба в Подмосковье в отеле «Малаховский дворец». Запланированы семинары известных поэтов, гала-ужин с концертной программой.  Подробнее →