Салдатам былой вайны

Шмат праляцела часу,
Адбудаваўся свет,
Але, нягледзячы на гэта,
На сэрцы бачу след.
Сто, дзвесце, трыста тысяч, міліёны…
З усіх людзей складалі батальёны.
Дзеля чаго?..
Каб мірна мы жылі,
Каб больш не бачылі варожай кулі,
Каб не было вайны.
Яны прайшлі амаль ўвесь свет,
Не ведалі хвароб, не адчувалі стомы.
У кожным сэрцы з той вайны застаўся след.
Не кожны, хто змагаўся, нам вядомы,
Але мы помнім іх,
Салдатаў, што жыццё сваё за нас аддалі…
І ўжо за гэта не патрэбны ім медалі,
І толькі аднаго б яны жадалі –
Каб на сваёй зямлі іх пахавалі.
Але і гэтага мы ўжо зрабіць не ў сілах,
Па ўсёй зямлі, навокал – іх магілы.
Сто, дзвесце, трыста тысяч, міліёны…
Для нас ўсё гэта проста лічбы,
Але мы помнім,
Што за імі батальёны,
Якія зараз маглі і жыць бы!..


Рецензии