Каравай

Каравай

Прыгожы, люба глянуць, каравай –
Ён шчасце людзям ўсім нясе.
Рукамі бруднымі яго ты не чапай,
Бо хлеб – святое, ён гэтага не вынясе.

А колькі працы, колькі ўкладзена труда,
Як даставаўся людзям гэты цуд:
Як толькі пачынаецца сяўба,
Дык працаваць гатовы кожны тут.

Не толькі важна зерне пасадзіць,
Не проста трэба кінуць яго ў глебу,
З маленства трэба сэрцам хлеб любіць,
Каб на стале быў каравай к абеду.

Ну вось, ўжо каласы шумяць у полі,
Ім сонейка ласкава так смяецца,
Няма шчаслівей чалавечай долі,
Чым хлеб расціць, яшчэ крыху,
І тут жніво пачнецца.

Ну вось, змалочаны зярняты,
У хуткім часе ў сваіх руках
Трымаць ты будзеш крыху гарачаваты
Дзівосны каравай, які прыемны пах,

Які прыгожы выгляд, і добра так
За працу атрымаць узнагароду
І ты бярэш ў руку адзін кавалачак –
Які ж ён смачны і лепшага не еў ты з роду.

Зярняты, каласы, мука, а потым каравай –
Вось шлях нялёгкі хлеба.
Мы сонейка так просім:”Сагравай!”,
Каб дождж прайшоў мы молім неба.

Я вас прашу, не забывайцеся ніколі,
Як нам даецца гэты хлеб:
Як хлебароб на неба моліцца ў полі,
Як ён зярняты кідае ў глебу
І як збірае ўраджай…

Паклон хачу аддаць я хлебу,
А ты, зямля мая, спявай,
Бо каравай ў маіх руках,
І слава Богу, і дзякуй небу!


Рецензии