***
Сінявокія вочкі лугоў…
Зачарованны, дзіўны, цудоўны,
Гэты край ўвасабляе любоў.
Пагляджу я на ніву, здаецца,
Кожны колас гаворыць са мной,
А вакол так і музыка л’ецца,
Так і вабіць мяне за сабой.
Толькі ў нас ёсць такія прасторы:
Неабсяжныя пашні, лясы,
Толькі тут, ў Беларусі, як зоры,
Зацвітаюць лугі, верасы.
Колькі жахаў, пакут і няўзгоды
Давялося табе перанесць…
Незлічоны крывавыя годы,
Але веру, ты будзеш квітнець!
Прыгажосць твая не згасае,
Хай прайдзе яшчэ сотня вякоў,
А ў сэрцы людзей вырастае
Яшчэ больш да цябе любоў!
Свидетельство о публикации №115012809600