Беларусь

Ты самая прыгожая у свеце,
Не трэба цябе з іншымі раўняць.
Тут шчасце ёсць старым і дзецям,
У могілках асілкі тут ляжаць.

Тут белыя буслы у небе кружаць,
Блакіт азёр і золата палёў.
Усё: дажджы, вятры, спякота, сцюжы –
Мне цёплых даражэй краёў.

Даўно я захапіласі мовай роднай,
Якая ў сэрцы кожнага жыве,
Лічу яе адзінай і народнай,
Хаця ў дзяржаве нашай мовы дзве.

А маці роднай я хачу сказаць:
(Так Беларусь сваю мы клічам)
Зямля мая, ў вяках табе стаяць,
Цябе мы шчасцем нашым лічым.


Рецензии