Зимняя сказка

Зімовая казка

Гурбы снегу намяло,
Спіць пад коўдраю сяло.
Пахаваліся дамы
Пад крыло савы-зімы.

Спяць палеткі, лес і гай,
Пачывае родны край...
Белай казачнай красе
Кожны куст рад, дрэвы ўсе.

Толькі дзед не спіць, Мароз,
Запрагае коні ў воз -
Едзе мосцік будаваць,
Каб магла вадзіца спаць.

Загрузіў у воз куфэрак
Дыяментаў і люстэрак -
Упрыгожыць наваколле,
Размалюе шыбы ў школе.

Зацярушыць скроні срэбрам
Ля ракі ракітам, вербам.
І падвесіць завушніцы,
На бярозы-маладзіцы.

Павязе ў гай сарафаны
Ён для елачак рахманых,
Будзе вецер прылятаць
На арэлях іх гайдаць,

Але гэта будзе ўранку -
Недалёка да світанку.
Ноч хавае лапы ў цень,
Наступае новы дзень.

Апусцеў вазок у дзеда:
"Потым,- кажа,- зноў прыеду.
Буду радаваць народ
Зімняй казкай кожны год".
Фото интернет.


Рецензии
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.