Пра мову
Якая лёгка на вятры гучыць,
Усяго жыцця яна аснова
І нельга нам яе згубіць.
Яе няслі нам праз стагоддзі
Купала, Колас, Танк, Лынькоў...,
Каб мы ў сучасным карагодзе
Складалі вершы з родных слоў
Каб не цураліся Радзімы,
Якую продкі бераглі,
Каб родных песень пералівы
Ў магілу з імі не зляглі.
Не дайце згінуць роднай мове!
Не дайце нас у кут загнаць,
Бо толькі нашым моцным словам
Мы зможам ворагаў прагнаць.
Свидетельство о публикации №115012811587