Чудаки-диваки
Як тых блох у кошкі.
Рабіць штось не так гатоў-
Дзіўнаваты трошкі!
Пашла мода піць,курыць
Ды плясці брыдоту,
А дзівак болей маўчыць,
Працуе да поту.
Хтосьці ночы напралёт
Скача і рагоча,
А дзівак не ідыёт-
Ён вучыцца хоча.
Рукі сквапныя грабуць
Усё без усякай меры-
Дзівакі сціпла жывуць,
Не губляюць веры.
Хамства лезе з-за вуглоў,
Распінае грудзі,
А дзівак не брыдкаслоў,
Жыць не хоча ў брудзе.
Ён усё зрабіць гатоў,
Каб нам лепш жылося.
Хай такіх бы дзівакоў
Болей развялося!!!
Каб іх дух і баявітасць
Мацнелі патрошкі,
Каб знішчалі паразітаў,
Як тых блох у кошкі!
Свидетельство о публикации №115012708534