Паляшук
Да пазна ўсё тук ды тук?
Пра каго кажуць пяшчотна:
-То ж,вядома,паляшук!-
Устае хто раней сонца,
Першай птушкі чуе гук?
З яго дзівяцца бясконца:-
-Неўгамонны паляшук!-
Хто ў дзяржаве не апошні?
Хто грызе граніт навук?
Выступае хто на плошчы?
-То вучоны паляшук!-
Хто з хітрынкаю мужыцкай
Пляце байкі,як павук?
Ад душы хто весяліцца?
-Гэта мудры паляшук!-
А хто добра так спявае,
Ажно чуеш сэрца стук?
Таго кожны тут пазнае:
-Весялун наш-паляшук!-
Хто яшчэ тут пажартуе
Так,што сыйдзе ўсё з рук?
Чалавек у адказ чуе:
-Хітравумны паляшук!-
Хто такое слова скажа,
Што не пойдзе нават у друк?
Вам з усмешкаю адкажуць:
-Вострасловы паляшук!-
На людзей крыўды не мае
І найлепшы хто сябрук?
Хто заўсёды падтрымае?
-Дабрадзейны паляшук!-
Хто нікога не баіцца
І спіну не гне ў крук?
Хто радзімай ганарыцца?
-То ж сапраўдны паляшук!!!-
Свидетельство о публикации №115012708327