Прабачайце...

Прабачыць хай мяне мая радня:
Не кожны дзень вас грэю цяплынёю
Душы сваёй… I з неба не штодня
 Гаворыць ясна сонейка з зямлёю.

Парой на сонца хмарка набяжыць,
Ты сонечнага дня зноў дачакайся!
З любоўю у сэрцы, з верай трэба жыць,
У думках ты са мною сустракайся.

Люблю я ўсiх, як сонейка зямлю,
Але, калi яно нам рэдка свецiць,
Я свечку ў свеце шэрым запалю,
Няхай твая душа яе прыкмецiць.

                11. 12. 2012


Рецензии
Калі б на небе не было хмарак -- нецікава, калі б усё было толькі добра -- перасталі б гэта добрае цаніць. Полымя свечкі і сонечны лучык грэе аднолькава цёпла.

Светлана Чарная 2   01.03.2016 12:43     Заявить о нарушении
Якая ты разумная, Светачка! Усё так i ёсць...
Дзякуй за водгук!
З першым днём вясны цябе, мая дарагая!

Галина Харитоненко Анкута   01.03.2016 15:23   Заявить о нарушении
УЗАЕМНА! Галоўнае, каб вясна была ў душы!

Светлана Чарная 2   01.03.2016 15:46   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.