Чаму я таргую?
Тады i цяпер:
Калiсьцi – няволя…
А зараз? Павер:
Сто вёсен мiнула,
А воз – усё там:
Як лямку цягнула,
Так цягне… Панам
Не служыць даўно ўжо:
Змянiўся рэжым,
Iнакшая ноша…
Iрына, скажы:
Чаму не працуеш
Настаўнiцай ты?
Жыццё ўсё таргуеш…
Адказ твой прасты:
«Фiлфак за плячыма,
Ды дзеткi пайшлi…
Падняць немагчыма
За тыя грашы…
Адна засталася,
Сыны на руках,
А з iм – разышлася ,–
Вядомы працяг;
Таргую таму я
З дыпломам маiм,
Удзячна яму я –
Не пpосiць калым,
Ляжыць на палiцы…
Ён – мой успамiн…
А школа мне снiцца,
Ды позна: той плын
Нясе мяне далей
Дарогай другой,
Сыноў падняла я
Цаной дарагой.
Жыцця свайго мэту
Прыйшлося забыць,
Жанчыне планету
Iнакш не зрабiць:
Сам Бог давярае
Ёй дзетак радзiць,
Мужчына ж хай знае,
Чым дзетак кармiць.
Настаўнiцай стану
Я ў iншым жыццi…
К якому ж мне пану
Дарожку знайсцi?»
Свидетельство о публикации №115012605162
Светлана Чарная 2 22.01.2016 11:36 Заявить о нарушении
Дзякуй за водгук!
Галина Харитоненко Анкута 22.01.2016 14:23 Заявить о нарушении