Восеньскi ветрык

Мяне пацалаваў увосень ветрык,
Ля вуснаў ён гарэзлiва праплыў,
I яблык шчодры водар мне з паветра
У дзень апошнi жнiўня падарыў.

Прымусiў ён сланечнiкi качацца,
I дрэвы, што вакол мяне растуць…
Усё жывое стала з iм спрачацца –
I птушкi, што на поўдзень не лятуць:

«Так хочацца ўсiм нам яшчэ пагрэцца!
Ты, ветрык, лепш аблокi праганi!
Ад восенi нiкуды нам не дзецца…
Але ж мы любiм сонечныя днi!»

Шапталi ветру кветкi i лiсточкi,
I я iх падтрымала, бо хачу,
Каб цёплымi былi i днi, i ночкi,
Iнакш на поўдзень птушкай палячу…

                29. 08. 2014


Рецензии
Якi ж харошы вертык...
Як ён са мной гуляу.
Ён цепленькiм паветрам
Мне твар мой сагравау.


Анатолий Бубич   03.10.2024 12:57     Заявить о нарушении
Парадавалі экспромтам, Анатоль! Дзякуй вам.
З павагай,

Галина Харитоненко Анкута   03.10.2024 15:38   Заявить о нарушении
Ен быу такi лагодны,
Як матчына рука.
I, што неверагодна,
Кудысцi мяне звау.

Анатолий Бубич   03.10.2024 17:04   Заявить о нарушении
Пяшчотна, цудоўна!

Галина Харитоненко Анкута   03.10.2024 17:21   Заявить о нарушении
На это произведение написано 13 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.