Камянi
Час прыйшоў, каб збіраць камяні.
Бо жыве ў тым каменні спрадвек
Вера ў існасць тваю, чалавек.
Гэта ім пакланяўся народ,
Каб людскі наш працягваўся род.
Гэта з іх высякаўся той крыж,
Што з'яднаў Беларусь і Парыж.
Камяні нашых замкаў старых! -
Дзе падзеліся тыя сталы,
За якімі князі, каралі
Ад віна ў час бяседы плылі?
Дзе падзелася веліч зямлі
На якой вы каменне ўзялі
Для тых вежаў і замкавых сцен? -
Чую - сэрца каменнем расце.
Свидетельство о публикации №115012611786