Часова

Ну, што, а вось і я…..
Прывітанне табе,
                мая адзінота…

Не пазнаў таямніц жыцця,
Але гэта як кажуць:
                не твая турбота.

Не было аніякіх спакусаў
Я жыву як усе –
                да усяго абыякава

І тым большь самабора-абруса
Не было і ня будзе
                …і гэтаму дзякую

Што не стану я чалавекам
Ціхім, спакойным –
                значыць шчаслівым

А што засталося!?
- Дурным смехам
Шалена будзіць
                штодзенныя сілы

Ну, што, а куды падзецца!?...
Прывітанне табе,
                Адзінота, на нова...

Б’ецца паміж рэбраў сэрца,
Але гэта, як кажуць:
                Дастаткова часова…

25.01.15


Рецензии