Уначы
Ноч павісла суцэльнай сцяной,
Укрывае яна асцярожна
Цёмнай коўдраю сон і спакой.
Прачынаецца месяц бязрогі,
Лашчыць зоркі халодным святлом.
Прытаміліся бегаць дарогі,
Спачываюць за сонным сялом.
Крыкне певень падчас з перапуду-
Адгукнецца спрасонку другі.
Цемната выцірае ўсюды
Дзённы след непатрэбнай тугі.
Цішыня каля хат зазвінела,
Пэўна, вецер папаўся ў палон.
На падушку паволі, нясмела,
Запаўзае дакучлівы сон.
Перад досвіткам знікне дзянніца,
Згубіць ноч у траве цемнату
І чароўныя сны будуць сніцца
Толькі мне аднаму...Аднаму...
Свидетельство о публикации №115012308407
Однако, посмотри на такие варианты строчек:
...Прытамлённые бегам дароги,...
...Крыкнуу певянь. За им, с перапуду,
Адгукнууся спрасонку други.
...Цишыня каля хат зазвинела,...
У тебя неплохо получается!
Прими мои пожелания творческого вдохновения.
Евгений Карпов Ярославль 12.03.2015 22:16 Заявить о нарушении
Яўгеній,дзень добры! Дзякуй за сяброўскую падтрымку і ўвагу да маей
сціплай творчасці! Што датычыцца тваіх заўваг, то я падумаю.
Але адразу адзначу: дзе вядзецца гутарка пра пеўняў - нічога мяняць
не буду.Гэта ў цябе, у Скорычах, на водшыбе, пеўні галасілі ўсю ноч і
калацілі Зарэча, Воўчае Балота, магчыма і Міранку.
У мяне,у Вобрыне, тым больш ля канторы, певень уначы крыкне падчас /иногда/
і на гэтым канец... аж да світання. Улоўліваеш розніцу? Але гэта, жартам кажучы.
Разумееш, Яўгеній, цяжка пісаць на беларускай мове. Пазабываліся шмат
якія словы , іх сэнс. Вядома, столькі гадоў у "эміграцыі". Ды што табе
казаць, сам гэта адчуваеш. Пішу часамі, галоўным чынам, каб не забыць
РОДНУЮ МОВУ.
Сустрэнемся-пагаворым. Лявон.
Леонтий Обринский 17.03.2015 11:11 Заявить о нарушении
Владимир Гайдук 19.10.2015 18:04 Заявить о нарушении