Пугай i пернiкам
Паддам пары ёй пад хвост,
Без старання і натугі,
Як сляпая, цягне воз.
Ці аблаю словам грубым,
Давяду амаль да слёз.
Закапыліць яна губы:
-Усё лупцуеш! Дзе авёс?
Толькі знаеш пугу з матам,
Хоць бы крыху накарміў!..
Завярнуў каня дахаты,
Даў аўса і напаіў.
І цяпер ляціць, імчыцца,
Пыл стаіць, аж да нябёс!..
Што кабыле будзе сніцца:
Пуга, лейцы... ці авёс?
Свидетельство о публикации №115012307997