Людзi i словы

Спачатку быў той,
Хто прамовіў слова,
Хто навучыў людзей гаварыць,
Каб гэта вучэнне лягло ў аснову
Любові, што ў сэрцах надзеяй гарыць.

Адкуль ён прыйшоў
Чалавек разумны?
Дзе думак руплівых раслі карані?
Схаваныя ў вечнасці тыя руны,
Што нас да свядомасці ўсіх прывялі.

Нам рана пакуль
Сэнс таемнага ведаць,
Бо мы не спасціглі глыбіняў жыцця,
Не чуем, як словы ходзяць па следу
І плачуць, нібыта малое дзіця.


Рецензии