На абрыве дзён

Аддаю Айчыне свае думкі,
Аддаю свае зямныя сілы,
А ўзамен бяру нябёсаў словы
Поўныя любові і цяпла.

Хай люляе неба мары-гукі,
Каб любові вырасталі крылы,
Каб ляцела з імі наша мова
І ў крыві ўспамінамі цякла.

Я аддаў іх дню і сонцу шчыра,
Бо зямлю ўратуе толькі шчырасць.
А калі пачуццяў тых не будзе,
Абярнуцца сэрцы ў камяні.

На абрыве дзён сваіх, Айчына
Я палю апошнюю лучыну -
Без надзеі паміраюць людзі,
Не пускаюць дрэвы карані.

Аддаю Айчыне свае думкі -
Хай люляе неба мары-гукі.
Я аддаў іх дню і сонцу шчыра
На абрыве дзён сваіх, Айчына.


Рецензии