Зоська i Дзед Мароз - дзiцячы верш
Пайшла Зоська зімой
У лес,
За каўнер ёй снег
Залез,
Шыю хутка астудзіў,
Слязу сцюдзёную пусціў...
Яго сябар - тут, як
Тут,
Посахам па дрэвам -
Стук,
Замарозіў малой нос,
Белай барадой патрос:
- Ты навошта ў лес
Прыйшла
Без бацькоў, зусім
Адна?
Мо згубіцца захацела?
Што маўчыш? Пачырванела...
- Не маўчу я, Дзед
Мароз,
Паважаю твой
Узрост,
Не варчы, не злуйся,
Лепей пераабуйся...
У ботах холадна
Хварсіць,
Трэба валенкі
Насіць,
Бо адмерзнуць твае ногі,
Настрой сапсуеш сабе трохі...
Рассмяяўся Дзед
Мароз,
Зоську на руках
Панес:
- Пакажу ўсе, чым багаты,
Потым завяду да хаты.
21.01.2015 г.
Свидетельство о публикации №115012108875