Загадкi на беларускай мове 1
Цюк ды цюк ! Дзяўбе ў сасне
Дзірку нехта па вясне.
Ад яго ў кары чарвяк
Не схаваецца ніяк.
(дзяцел)
Ходзіць па балотах
У чырвоных ботах.
Доўгай дзюбай хват
Ловіць жабянят.
(бусел, бацян)
Расцвілі на кветках кветкі.
Іх угледзелі ўсе дзеткі.
Як сарваць іх захацелі,
Кветкі порх - і паляцелі.
(матылькі)
Сонейка ад усіх закрыла,
Кветкі у садзе напаіла.
І далей пабегла шпарка
У сінім небе. Гэта ...
(хмарка)
Пых ды пых пад кустом,
Пад зялёным лістом
Пакаціўся клубок -
Накалоўся лісток.
(вожык)
Соладка мне з ёю спаць,
Казачныя сны чытаць.
Палажу яе пад вушка.
Вельмі мяккая ...
(падушка)
Сагрэе ў халодную сцюжу,
Накорміць гарачым абедам,
Сама ж яна есць толькі дровы
і грэе спіну ў дзеда.
(печ)
Усе яго завуць, гукаюць.
Усе ад спёкі паміраюць.
Ветрык як яго прынёс -
Пад страхой хаваюць нос.
(дождж)
Працаўніца жвавая
Ў кветачках лятае.
Ласункі духмяныя
Лапкамі збірае.
Калі захварэем мы
Восенню, зімой,
Чаем з тым ласуначкам
Лечымся з табой.
(пчала і мёд)
Свидетельство о публикации №115012112304
З павагай
Николай Короб 18.04.2016 10:10 Заявить о нарушении
Людмила Третьякова-Брановская 23.04.2016 23:55 Заявить о нарушении