21 л стапада
думкі ўзляцелі пад неба...
я абдыму цябе асцярожна,
ты толькі скажы, што табе гэта трэба.
мае ўспаміны пра лета,
да болю сумная восень,
з'яўляюцца промнямі свету,
што толькі горач прыносяць.
хвіліны застылі ў чаканні...
у вазе ружы сухія стаяць...
я берагу наша каханне
і не хачу яго губляць
я ведаю: цяжка будзе.
будзе цяжка і мне, і табе...
хай потым дзівяцца людзі,
а я дачакаюсь цябе...
Свидетельство о публикации №115012011918