Санкт-Пецярбургу
Даўно напамяць ведаеш расповеды Нявы.
Тваімі брукаванкамі у задуменні крочу я.
Пад шэрымі каменнямі – паданні дзён сівых.
Скрозь гул машын-тралейбусаў мазурка раптам чуецца.
Адкуль яна? Няўжо адтуль? Ад царскага двара?..
Усхліпнуць хвалі цёмныя. І прыгадаюць вуліцы,
Як гучна стукаў некалі каваны бот Пятра.
Сустрэчу нашу ў памяці надоўга захавала я.
І сёння адчуваецца салёны пах Нявы.
Ты мне даруй, Санкт-Пецярбург, радкі недасканалыя,
Бо ў вершы варта ўсё ж было б назваць цябе на Вы.
Свидетельство о публикации №115011808801
Екатерина Ольгейзер 20.01.2016 20:44 Заявить о нарушении
Оксана Ярошенок 20.01.2016 21:07 Заявить о нарушении