Наваградчыне
Краю светлы мой, чысты,
У бязгрэшнасць улюблены.
У даль палеткаў квяцістых,
Засень ліпаў і кленаў.
Ты мая калыханка,
Месца лепшых прызнанняў.
Пацалункаў ,світанкаў,
Свет зары чыстым раннем.
Хвілька ночы духмянай,
Сумны поудзень у спякоту.
Крыж благіх пакаянняў,
І настрой нуднай слотай.
Толькі у думках на хвільку,
Да цябе дакрануся.
Ты ,скажу без памылкі,
Лепшы кут Беларусі!
Свидетельство о публикации №115011803307
Дзякую!)
Людмила Воронова Супрун 03.03.2015 19:05 Заявить о нарушении