Мой лес
Дзень чысты і светлы ,нібыта прамыты,
На снег аж баюся нагою ступаць.
І даль рассцілаецца неба блакітам,
І думкі бы птушкі ляцяць.
У велічны лес ,што стаіушы дыханне,
Прыціх у дрымоце- сябрук верны мой.
Чакае мяне, да сябе на спатканне,
Нібы у дзяцінстве, світанкам з расой.
Прайдуся сцяжынкай, укрытаю снегам.
Тут рэха між хвоек пакінута мной.
Тут месца хапала дзіцячым уцехам,
Цяпер вось пад снегам спакой.
Знаеміцца рэха мае, з новым звонкім,
Сцяжынкі мятуцца дыханнем вятроу.
Прыйду я прадвеснем, у лес гэты золкам,
Тут свежае рэха пакіну ізноу.
Свидетельство о публикации №115011803299
Андрей Сергеев6 19.09.2016 07:56 Заявить о нарушении
Владимир Гайдук 19.09.2016 15:24 Заявить о нарушении