Маей старонцы
Я бачу цябе ў сорак пятым,
У чырвоным ад ран шынялі.
А ты з галавою паднятай,
Хоць кожная клетка баліць.
Хоць кожнае трэцяй бярозкі,
Навала зламала жыццё.
Прайшла перунамі па вёсках,
Пакінуўшы спалены дзёрн.
А ты з галавою паднятай,
Цаглінкі збірала з руін.
Каб помнік узвесці салдату,
Красу сваю зноў аднавіць.
Усім даказаць сваю годнасць-
Хай чуюць далёка пра нас ,-
Што шчыры народ панямонскі
Апошняе сябру аддасць.
Квітней жа,як сад напрадвесні!
Жаўрук у блакіце звіні.
На вахте ў працы і з песняй,
Твой люд незалежны стаіць.
Свидетельство о публикации №115011803282
Жыве беларуская мова!
Светлана Кабанова-Рожко 17.04.2016 22:02 Заявить о нарушении