калыханка
Бае вечар казку,
Сцеле ложак гладка,
Пад маей ты ласкай,
Любае дзіцятка!
Дзень пайшоу з надворку,
За ім гулі,лялькі,
Спяць сыны ваверкі,
Ды малыя зайкі!
Буслянят накрыла,
Маці павуцінкай,
Ты да сну скарыся,
Любая дзяцінка!
Хай табе прысняцца
У колерах дзівосы,
У руках сініца,
Што ты стау дарослы.
Спі мая крывінка,
Кулачок пад шчочку,
Спі мая нявіннасць,
Пасябруййся з ночкай.
Раніцой бадзерай,
Сонейка разбудзіць,
Дрэннае учора,
Заутра добрым будзе.
Свидетельство о публикации №115011803258