Зязюлька
Улетку песню на дзве ноткі,
Разносіць рэха па бары.
Аб тым, што стала ноч кароткай,
Што нехта луг касой пастрыг.
Пауз рэчкі ідзеш, ці у гулкім лесе,
Шукае хтосць каго- ку-ку!.
Крок ступіш і не зварухнешся,
Чытаеш лёс у адным радку.
Спытаеш- колькі?- дык цыганкай,
Запэуніць ,што з дзесяткау тры.
А калі менш, то для падманкі,
Ей абы жарт з табой тварыць.
А зажадаеш лепшай долі,
Ей не шкада ,пачне з нуля.
Ку-ку!- і рэха з ветрам вольным,
За лес у хованкі гуляць.
Свидетельство о публикации №115011803245
Ирина Косенкова 14.06.2015 21:13 Заявить о нарушении