Здарэнне на ворыве

       Здарэнне на ворыве

  Гняды цераз поле то проста,то кругам,
  Цягаў за сабою аратага з плугам.
  Ад ранку упіраўся,на "кормчага" горбіў,
  А той усё больш завіхаўся ля торбы.
  Дакончыў мацунак,што ў пляшцы застаўся
  На свежай раллі ,ледзь жывы, распластаўся.
  Тут конь чуе:"НО!".Ды не конь вінаваты:
  То плугу абрыдзеў "пад мухай" араты.
  Як полудзень жонка для мужа збірала,
  У торбу не тую бутэльку паклала.


Рецензии
Ну нет что добавить.Супер!!!Спасибо от всей моей банды.

Профессор Оболенский   27.01.2015 14:48     Заявить о нарушении
а з бандай сваей можна пазнаеміць?

Владимир Гайдук   27.01.2015 14:53   Заявить о нарушении
Можна. Бацкi,дачка i Беларусь

Профессор Оболенский   27.01.2015 14:56   Заявить о нарушении
прыемна пазнаеміцца!

Владимир Гайдук   27.01.2015 14:58   Заявить о нарушении