Восеньски матыу

Восеньскі матыў

Восень спелая у бронзавай хустцы,
Зачыніла у лета вароты.
Хутка з яблынь цяжарнасць разгрузіць,
На зямлю спусціць з хмаркау маркоты.
Час адлету,клін птушак на золку,
Бусел клекатам дрэвы не будзіць.
Месяц срэбнай талеркі асколкам,
Паказацца з-за хмаркау марудзіць.
Жабы у смутку,у слязах азярыны,
Дол туман прасціной засцілае.
А чырвоная гронка каліны,
Кожнай ягадкай быццам палае.
Адцвілі ужо духмяныя травы,
Статак у полі за ветрам вандруе.
Вецер восені хустку паправіць,
Бронзу ссыпле-зусім не шкадуе.


Рецензии