Горад святочны
Як хлопец, сабрауся Наваградак у сваты.
Есць кветкі на шапцы ,на выпуск убор.
Ты сення галантнасць, сама зухаватасць,
Аж фарбы змяніу над табою прастор.
Увесь у абдымках сцягоу віншавальных,
Аркестр падымае шарэнгау нагу.
Я рады што бачу твае красаванне,
Што цешыцца славай тваею магу.
З табой аптымізм, што натрой падымае,
Ты увесь у турбоце святочнай людской.
Крычу табе –ура!- і радкі прысвячаю,
На твары тваім добры свет і спакой.
Наваградак мой,аж да самых ускраін,
Сягоння змяніу воблік твой светлы май.
Ляцяць галубкі, у неба шар узлятае,
Гасцей і сяброу ты сардэчна прымай.
Свидетельство о публикации №115011703131